Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
21.06.2021

ДПК расказаў, як плаціць мясцовы збор за перасячэнне граніцы

Мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай граніцы Беларусі пры выездзе з краіны ўводзіцца абласнымі Саветамі дэпутатаў. Ён накіраваны на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй. З 1 чэрвеня збор ажыццяўляецца ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях, а з 1 ліпеня будзе ўведзены і ў Брэсцкай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце. У адпаведнасці з п.2 арт.4 закона нумар 72-З "Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь" ад 29 снежня 2020 года пад транспартным сродкам разумеецца механічны транспартны сродак, які мае не менш за чатыры колы, тэхнічна дапушчальная максімальная маса якога не перавышае 5 т, за выключэннем колавых трактароў і самаходных машын. На тэрыторыі Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей збор для транспартных сродкаў да 5 т, зарэгістраваных як у Беларусі, так і за яе межамі, устаноўлены ў памеры адной базавай велічыні (1 БВ - Br29). Сума збору з аўто не залежыць ад колькасці пасажыраў. Дакумент, які пацвярджае выплату збору, прадастаўляецца ў пунктах пропуску супрацоўніку органаў пагранічнай службы. Яго можна прад'явіць у папяровым або электронным выглядзе. Калі індывідуальны прадпрымальнік або арганізацыя заплацілі падатак са свайго рахунку, то пры выездзе за мяжу трэба дадаткова прад'явіць экзэмпляр плацежнай інструкцыі з адзнакай банка. У выпадку ажыццяўлення пагранічнага кантролю мытнымі органамі дакумент аб аплаце прадастаўляецца службовай асобе мытні. Збор выплачваецца ў даход бюджэту той вобласці, у якой размешчаны пункт пропуску. Напрыклад, калі выезд запланаваны праз пункт пропуску "Брузгі" (Гродзенская вобласць), а выплата збору пераведзена ў бюджэт Гомельскай вобласці, то збор не з'яўляецца выплачаным. Выплату збору можна ажыццявіць як да перасячэння дзяржаўнай граніцы, аплаціўшы загадзя ва ўстанове банка, так і пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы ў пункце пропуску. Органы пагранічнай службы рэкамендуюць выплачваць збор да прыбыцця ў пункт пропуску, каб пазбегнуць праблем з ажыццяўленнем плацяжоў, а таксама для скарачэння часу перасячэння граніцы. "У сістэме разліку АРІП праходзіце па наступных пунктах: адміністрацыйныя працэдуры, пошліны, зборы; збор за перасячэнне граніцы; Гродзенскі аблвыканкам/Гомельскі аблвыканкам ГФУ/Брэсцкі аблвыканкам ГФУ; збор за перасячэнне граніцы. Потым запоўніце ўсе графы, пазначаныя на старонцы, і зрабіце аплату. У дакуменце аб выплаце збору павінны змяшчацца прозвішча плацельшчыка (або назва арганізацыі), сума і дата аплаты, рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку, прызначэнне плацяжу", - адзначылі ў ДПК. Ад выплаты падатку пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў вызваляюцца: вадзіцелі, якія накіроўваюцца на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, у таксама суправаджаючыя для пахавання памерлых, удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды I і II груп, а таксама іх суправаджаючыя, удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, грамадзяне Беларусі, якія выязджаюць на лячэнне ў санаторна-курортныя ўстановы. Па рашэнні абласных Саветаў дэпутатаў пералік асоб, вызваленых ад выплаты збору, можа дапаўняцца іншымі катэгорыямі асоб.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI