Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Прывітанне

Прывітанне

Федчанка Сяргей Аляксандравіч

Старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта

  • Напрамкі дзейнасці
  • Графік прыёму грамадзян
  • Паважаныя жыхары і госці раёна!
    Мы рады вітаць вас на нашым сайце!

    Навагрудчына - адзін з найпрыгажэйшых, непаўторных па сваёй гісторыі і ландшафту рэгіёнаў Беларусі. Гэта асаблівы край. Гісторыя тут цесна пераплятаецца з сучаснасцю. Пад сводамі старажытнага замка нібы лунае асаблівы дух, з вяршыні гары пасылае сваё благаславенне жыватворнай зямлі. З Навагрудчынай звязаны імёны многіх знакамітых людзей: канцлера ВКЛ Яўхіма Храптовіча, паэтаў Адама Міцкевіча і Яна Чачота, мастака Язэпа Драздовіча, сусветна вядомага вучонага Барыса Кіта.
    На працягу стагоддзяў Навагрудак быў важным дзяржаўна-палітычным, рэлігійна-культурным цэнтрам. Сведкамі слаўнай гісторыі Навагрудскага краю з'яўляюцца шматлікія помнікі археалогіі, гісторыі і архітэктуры.

    Працягам мужнасці і доблесці абаронцаў Навагрудскага замка, які стагоддзямі з'яўляўся непрыступнай цвярдыняй на шляху іншаземных заваёўнікаў, стаў подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны і землякоў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.

    Пакланіцца святыням Навагрудскага краю, генію вялікіх землякоў прыязджаюць госці з блізкага і далёкага замежжа.

    Сёння Навагрудчына дынамічна развіваецца і з упэўненасцю глядзіць у будучыню. Абапіраючыся на шматвяковыя традыцыі, вопыт ветэранаў і энергію маладых, талент і працавітасць жыхароў раёна, у абстаноўцы міру і згоды, мы поўныя рашучасці ўнесці дастойны ўклад у вытворча-эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё краіны, перадаць эстафету добрых спраў і здзяйсненняў будучым пакаленням.

    Наша зямля здаўна славіцца сваім галоўным багаццем - людзмі, якія жывуць на ёй - ветлымі, таленавітымі, добрымі і працавітымі, дзякуючы самаадданай працы якіх наш горад і нашы населеныя пункты з кожным годам становяцца ўсё больш прыгожым і ўтульным.
    Жыхары нашага раёна - па-сапраўднаму гасцінныя людзі з шырокай душой, гатовыя кожнага госця акружыць цяплом, клопатам і шчырай увагай.

    Таму сардэчна запрашаем вас да нас на Навагрудчыну.

    Федчанка Сяргей Аляксандравіч - старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта