Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.01.2022

Грамадскія аб'яднанні аб Канстытуцыі

Чарговая дыялогавая пляцоўка па пытанні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла ў цэнтры прававой інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі. Удзел у абмеркаванні прынялі прадстаўнікі раённых арганізацый рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", Камуністычнай партыі Беларусі, гараджане. Перад прысутнымі выступілі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталія Жышко. Найбольшае абмеркаванне выклікалі фармулёўкі артыкулаў, якія датычыліся адзінага дня галасавання, прадастаўлення палітычнага статусу Усебеларускага народнага сходу, інстытута сям'і і шлюбу, адказнасці грамадзян за ўласнае здароўе, беражлівых адносін да подзвігу народаў СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Нова-ТБ