Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231400, г. Новогрудок,
ул.Мицкевича, 11
Электронная почта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

Закон для всех один

Закон для ўсіх адзіны

Нікому ні пры якіх абставінах не дадзена права замаху на асновы грамадскай бяспекі, паколькі гэта можа стварыць пагрозу і прычыніць істотную шкоду бяспечным умовам жыцця грамадства, здароўю чалавека. У Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь маецца асобны раздзел Х, які так і называецца «Злачынства супраць бяспекі і здароўя грамадзян», аднак многія грамадзяне пра гэта, мабыць, не ведаюць, а як вядома, няведанне закона не вызваляе ад адказнасці.

Прыгаворам суда Навагрудскага раёна грамадзянін Уладзімір Г. прызнаны вінаватым ва ўчыненні падрыхтоўкі да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады.

Устаноўлена, што Уладзімір Г. у перыяд з ліпеня 2020 года па 09.08.2020 года ў г.п. Карэлічы, г. Навагрудку, Дзятлаўскім раёне (канкрэтны адрас не ўстаноўлены), дзейнічаючы наўмысна, учыніў прыгатаванне да арганізацыі асабліва цяжкага злачынства, пры гэтым ён у названы перыяд спланаваў і правёў сустрэчы з 13 грамадзянамі, аднак давесці свой намер да канца грамадзянін Уладзімір Г. не змог у сувязі з выяўленнем 07.08.2020 года праваахоўнымі органамі яго злачыннай дзейнасці. 

Ён жа прызнаны вінаватым у публічнай абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якую ён здзейсніў у публічным доступе ў чаце «Навагрудак для жыцця» мабільнага «прылажэння» «Viber» у глабальнай сетцы Інтэрнэт.

Па сукупнасці ўчыненых злачынстваў яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 7 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Гэтым жа прыгаворам прызнаны вінаватым Дзяніс К. ва ўчыненні іншай падрыхтоўкі асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаліся ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных ч. 1 арт. 293 КК (гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады), якому прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі  тэрмінам на 1 год 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. 

Устаноўлена, што грамадзянін Дзяніс К. настройваў асоб пры сустрэчы ў г.п. Карэлічы да ўчынення супрацьпраўных дзеянняў падчас дзейнасці Уладзіміра Г., які меў намер уцягнуць прысутных у здзяйсненне злачынства, мела месца і інфармацыя аб плануемых дзеяннях па арганізацыі масавых беспарадкаў, што і паказала дадзеная крымінальная справа, 7 тамоў якой былі дакладна вывучаны ў ходзе судовага следства, а таксама апытаны 11 сведак, іх паказанні былі таксама агучаны. 

Прыхільнасць грамадзян да нейкіх пэўных поглядаў і перакананняў, неабдуманыя ўчынкі якіх часам становяцца для іх нормай паводзін. У іх скажаецца ўспрыманне таго, што адбываецца, і падштурхоўвае на ўчыненне дзеянняў, якія потым прыводзяць на лаву падсудных, як у выпадку з грамадзянамі Уладзімірам Г. і Дзянісам К. Іх дзеянні звязаны выключна з парушэннем крымінальнага закона і не больш таго.

А. ШЛЯЖКО,

пракурор Навагрудскага раёна