Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Грамадскія аб'яднанні аб Канстытуцыі

19.01.2024
Грамадскія аб'яднанні аб Канстытуцыі

Чарговая дыялогавая пляцоўка па пытанні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла ў цэнтры прававой інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі. Удзел у абмеркаванні прынялі прадстаўнікі раённых арганізацый рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", Камуністычнай партыі Беларусі, гараджане.

Перад прысутнымі выступілі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталія Жышко. Найбольшае абмеркаванне выклікалі фармулёўкі артыкулаў, якія датычыліся адзінага дня галасавання, прадастаўлення палітычнага статусу Усебеларускага народнага сходу, інстытута сям'і і шлюбу, адказнасці грамадзян за ўласнае здароўе, беражлівых адносін да подзвігу народаў СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

Нова-ТБ

© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.