Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

Захаваем замак разам!

Велічныя руіны замка (век будаўніцтва / рэканструкцыі: XIII, XV, XVI) не толькі асноўная славутасць Навагрудка, але і адзін з галоўных гістарычных помнікаў Беларусі.

Унікальнае збудаванне абароннага дойлідства сваёй эпохі - дзяцінец з рэшткамі каменнага замка - размешчаны на адной з самых высокіх кропак Беларусі (323 метра над узроўнем мора) - Замкавай гары. З яе вяршыні адкрываецца цудоўны выгляд.

Гістарычная спадчыня нашай краіны сапраўды вялікая. Шматлікія войны, рэвалюцыі, гандлёвыя шляхі, перадзелы тэрыторыі - усё гэта адбілася ў культурна-гістарычныя помнікі архітэктуры сучаснага цэнтра Еўропы. Менавіта замкі данеслі дух мінулага да нашых дзён. Большасць з іх сёння ахоўваюцца дзяржавай і прыцягваюць да сябе ўвагу турыстаў.

Нельга ў двух словах расказаць пра ўсе скарбы, якія захоўваюць палацавыя скляпенні, апісаць маштабы духоўнага і культурнага багацця, што прынеслі нам замкі. Да нашых дзён мала якія з іх захавалі сваё першапачатковае аблічча. Але каб яго ўзнавіць ці хаця б захаваць памяць пра старажытныя фарпосты, нам трэба аб'яднаць свае сілы па захаванню і аднаўленню нашай гістарычнай спадчыны.

Кожны, хто неабыякавы да лёсу Навагрудскага замка, можа ўнесці свой пасільны ўклад і пералічыць сродкі на адкрыты рахунак:
Аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама.
р/с BY72AKBB36425210006224200000
в ЦБУ №416 ОАО "АСБ Беларусбанк" г. Новогрудок
БИК AKBBBY2X.
УНП 500031377.
Назначение платежа «На реконструкцию Новогрудского замка».

Па стане на 09.11.2021 года сабрана 6 152,69 руб.


Пачынаючы з 2012 г. на тэрыторыі замка рэалізуецца архітэктурны праект "Рэканструкцыя з кансервацыяй і прыстасаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці Навагрудскага замка", якім прадугледжана рэалізацыя шасці пускавых комплексаў.

Работы вядуцца за кошт Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы і Інвестыцыйнай праграмы Гродзенскай вобласці.

У 2013–2014 гг. у рамках рэалізацыі 1-га і 2-га пускавых комплексаў праведзены работы па кансервацыі руін Касцельнай вежы. Вежу закансервавалі, корпус сцягнулі металічным каркасам.

У 2021 г. завяршаюцца работы па 3 і 4-м пускавым комплексах. У рамках 3-га пускавога комплексу, які прадугледжвае ўмацаванне схілу Замкавай гары, устаноўлены габіёны. На маналітную сценку ўсталяваны анкеры, якія будуць утрымліваць схіл і сцяну. Для канчатковага ўмацавання схілу і выключэнні апоўзання грунта ўся канструкцыя засынаецца мінеральным грунтам і замацоўваецца георешеткой.

У рамках 4-га пускавога комплексу выкананы першачарговыя супрацьаварыйныя работы па водаадвядзенні з тэрыторыі "дзяцінца". У ходзе работ, для асушэння тэрыторыі чары замка пракладзена ліўневая каналізацыя для выдалення паверхневых вод з паніжанай часткі рэльефу на вяршыні ўзгорка, каб не дапусціць насычэння вадой насыпных грунтоў, якія складаюць верхні пласт тэрыторыі замка (абсталявана шэсць калодзежаў, два водапрыёмнікі). Вада з чары замка паступае ў сёмы калодзеж і па схіле сцякае ў ручай.

У 2022 г. прадугледжана рэалізацыя 5-га пускавога комплексу, у рамках якога будуць выкананы работы па кансервацыі Дазорнай, Пасадскай і Уваходнай веж, а таксама кансервацыя і частковае аднаўленне праслаў абарончых сцен паміж вежамі.

У 2023 г. у рамках рэалізацыі 6-га пускавога комплексу прадугледжана рэстаўрацыя з рэканструкцыяй вежы Шчытоўка. Памяшканне вежы будзе прыстасавана пад музейную экспазіцыю, прысвечаную гісторыі крэпасці.