Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.12.2021

Сумесную працу аддзела занятасці і сельвыканкамаў абмеркавалі на вытворчай нарадзе

 Пытанні арганізацыі, правядзення, фінансавання сацыяльна-значных грамадскіх работ у 2021 годзе абмеркавалі на сумеснай вытворчай нарадзе ўпраўлення па труду, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Штогод мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы зацвярджаюць пералік грамадскіх работ, а таксама аб'ектаў, на базе якіх яны будуць праводзіцца. Сацыяльна-значныя аплатныя грамадскія работы па добраўпарадкаванні тэрыторый праводзіліся ў дзесяці сельсаветах раёна. Таксама былі разгледжаны пытанні тэрмінаў правядзення і фінансавання гэтых работ у 2022 годзе. 

Грамадскія работы - гэта агульнадаступныя віды працоўнай дзейнасці, якія, як правіла, не патрабуюць дадатковай прафесійнай падрыхтоўкі, маюць сацыяльна карысную значнасць і садзейнічаюць уключэнню ў актыўнае працоўнае жыццё беспрацоўных і іншых асоб, якія звяртаюцца па пытаннях працаўладкавання.