Галоўная / Аб'явы / Актуальна
30.11.2021

Аб выніках меркавання по пытаннях змянення межаў населенных пунктаў

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркаванняў грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», для высвятлення меркавання грамадзян пры рашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам 29 кастрычніка 2021 года ў раённай газете “Новае жыццё” і на афіцыйным сайце Навагрудскага райвыканкама было размешчана паведамленне аб плануемых зменах межаў вёсак Рутка 2 i Суляцiчы Брольніцкага сельсавета, вёсак Заполле, Навасёлкi, Кудавiчы, Старыя Ганчары, Тулiчава і Парэчча Валеўскага сельсавета, вёскі Нянькава Вераб’евіцкага сельсавета, аграгарадка Нёўда, вёсак Новыя Лагадкi, Каменка i Пiсарукi Кашалеўскага сельсавета, аграгарадка Ладзенiкi, вёсак Брацянка, Лiтоўка і Мотча Ладзенiцкага сельсавета, вёскі Дзяляцiчы Любчанскага сельсавета, вёсак Весялова i Сланева Нягневiцкага сельсавета, аграгарадка Пятрэвічы і вёсак Лаўцы, Налiбакi, Каменка i Крамушаўка Пятрэвіцкага сельсавета, аграгарадкоў Уселюб i Бенiн, вёсак Вялiкiя Карнышы i Дубравiца Уселюбскага сельсавета, вёскі Панямонь Шчорсаўскага сельсавета.

Грамадзянам прапаноўвалася на працягу аднаго месяца выказаць сваё меркаванне по пытаннях змянення межаў вышэйназванных населенных пунктаў.

На працягу месяца з даты размяшчэння iнфармацыi ва ўпрауленне землеўпарадкавання Навагрудскага райвыканкама меркаванняў грамадзян не паступала.

Такім чынам неабходнасць карэкціроўкі прапаноў па зменах межаў вышэйназванных населенных пунктау адсутнічае.
Аляксандр Грыц, намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама