Галоўная / Аб'явы / Актуальна
16.11.2021

Аб правядзенні электроннага кірмаша вакансій

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама паведамляе, што 25 лістапада 2021 года з 10.00 да 13.00 на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы www.e-vacancy.by з мэтай садзейнічання ў працаўладкаванні грамадзян, якія шукаюць працу, будзе праводзіцца электронны кірмаш.

Суіскальнікі работ атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу. Дадзеная электронная паслуга прапануе ўсім жадаючым працаўладкавацца і значна скараціць перыяд пошуку працы.