Галоўная / Аб'явы / Актуальна
30.11.2021

2 снежня адбудзецца "прамая тэлефонная лінія" па пытаннях прадастаўлення мер сацыяльнай падтрымкі грамадзянам з абмежаванымі магчымасцямі

2 снежня з 11.00 да 12.00 адбудзецца "прамая тэлефонная лінія" па пытаннях прадастаўлення мераў сацыяльнай падтрымкі грамадзянам з абмежаванымі магчымасцямі.

На вашыя пытанні адкажа старшыня Навагрудскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Людміла Аляксандраўна МАСАЕВА і спецыялісты Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама.
Званкі прымаюцца па тэлефоне 4-45-39.